Филиал «Колледж современных технологий в машиностроении и автосервисе» учреждения образования «Республиканский институт професcионального образования»

Вандроўкі па гісторыі роднага горада: экскурсанты наведалі музей Мінска і ўнікальную залу падарункаў
Удзельнікі папулярнага аб’яднання па інтарэсах «Вандроўкі» 18 кастрычнiка зрабілі новы крок у вывучэнні сталіцы, наведаўшы з экскурсіяй Музей горада Мінска. Асноўнай мэтай візіту стала ўнікальная экспазіцыя, якая звычайна схаваная ад шырокай публікі, – выставачны зал падарункаў, якія горад атрымаў ад замежных дэлегацый.
Гэта не проста музейны паказ, а сапраўдная крыніца дыпламатычнай гісторыі і культурнага абмену. Кожны экспанат тут – гэта апавяданне. Падарункі ад гарадоў-пабрацімаў, замежных пасольстваў і прадстаўнічых місій складаюць мазаіку міжнародных стасункаў сталіцы.
Аб’яднанне «Вандроўкі», якое аб’ядноўвае цікаўнікаў гісторыі, архітэктуры і краязнаўства, рэгулярна арганізоўвае падобныя паходы па славутых і малавядомых кутках сталіцы. Наведванне Музея Мінска яшчэ раз пацвердзіла, што нават у цэнтры буйнога мегаполіса захаваліся месцы, дзе можна адкрыць для сябе новыя, нечаканыя старонкi яго мянулага
Гэты візіт стаў яшчэ адным напаўненнем у скарбніцу ведаў аб сталіцы для ўдзельнікаў «Вандровак», якія перакананы, што сапраўднае пазнанне горада ляжыць не толькі ў яго вуліцах і плошчах, але і ў такіх унікальных музеях, дзе захоўваецца «дыпламатычная» біяграфія Мінска.

Фотография
Фотография

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Accessibility Toolbar