21 лютага ўвесь свет адзначае Дзень роднай мовы!
20 лютага навучэнцы філіяла КСТМіА УА РІПА прынялі ўдзел у анлайн-дыктоўцы па беларускай мове, якую праводзіў да Міжнароднага дня роднай мовы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа разам з радыё «Культура». Чытала дыктоўку Мандзік Вераніка Аляксандраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць нас і садзейнічаюць фарміраванню гордасці за родную мову, культуру і сваю Айчыну!



