23 лютага ў сценах нашага каледжа адбылося мерапрыемства «Па сцежках роднага слова» ў рамках тыдня цыклавой камісіі і прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.
Урок-інтэрв’ю з навучэнцамі правяла Мандзік Вераніка Аляксандраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Сустрэча атрымалася цікавая і пазнавальная як для навучэнцаў, так і для нашай госці.
Мэта захаваць родную мову і культуру аб’ядноўвае ўсе пакаленні!




