14 мая група 581 разам з выкладчыкам Шалеснай В.М. наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Дакрануцца да гісторыі і спадчыны беларускага класіка — сапраўдная каштоўнасць! Прыгожыя і ўтульныя пакоі, творы ў арыгінале, голас Якуба Коласа — усё гэта пачулі і ўбачылі навучэнцы. Пытанні ад навучэнцаў былі адрасаваны да супрацоўнікаў музея ўжо з парога: -Ці гэта той дом, дзе жыў пясняр? -Ці той гэта кабінет, дзе пісаў Колас свае творы? Жыццё нас вяртае ў гісторыю! Бо без гісторыі няма будучыні!



